Цэнтрвыбаркам: Нас задавальняе любая дата прэзідэнцкіх выбараў

Источник материала:  
07.09.2010 15:50 — Новости Политики
Нас задавальняе любая дата прэзідэнцкіх выбараў, прызначаная ў адпаведнасці з заканадаўствам, заявіў у інтэрв’ю БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік.

«Мы гатовыя да любога тэрміну старту выбарчай кампаніі, бо ўсе неабходныя матэрыялы як для арганізатараў выбараў, так і для тых, хто вырашыў вылучацца кандыдатамі ў прэзідэнты, падрыхтаваныя», — сказаў Лазавік.

Нагадаем, некаторыя эксперты выказвалі меркаванне, што дата прэзідэнцкіх выбараў будзе прызначана 7 верасня на пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў, аднак гэтага не адбылося.

Не выключана, што дата выбараў усё ж будзе прызначана на пазачарговай сесіі ніжняй палаты парламента на чарговым яе пасяджэнні 14 верасня. Калі гэта адбудзецца, то прэзідэнцкія выбары могуць быць прызначаныя на 19 снежня.

Паводле меркавання палітолага Аляксандра Фядуты, для кіраўніка дзяржавы выгадна, каб выбары прайшлі менавіта сёлета. «У канцы года не будуць скончаныя перамовы з Расіяй па цэнах на газ. У Лукашэнкі ў гэты час будзе захоўвацца магчымасць манеўру, бо на яго будзе меншы ўціск з боку Расіі», — лічыць ён. Акрамя таго, адзначае Фядута, у канцы гэтага года Лукашэнка можа выкарыстаць найбольшую выгаду з абяцанага павышэння сярэдняга заробку да 500 долараў.

Калі ж рашэнне аб прызначэнні даты выбараў будзе прымацца Палатай прадстаўнікоў на чарговай сесіі, якая адкрыецца 4 кастрычніка, то выбары пройдуць не раней чым 9 студзеня.

Паводле Канстытуцыі, выбары прэзідэнта прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта. Прэзідэнцкія паўнамоцтвы Лукашэнкі заканчваюцца 6 красавіка 2011 года. Такім чынам, апошні тэрмін правядзення прэзідэнцкіх выбараў — 6 лютага 2011 года, а іх прызначэння — 6 лістапада 2010 года.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←ЦИК устроит любая дата президентских выборов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика