Расія выдасць Беларусі кандыдата філасофскіх навук за крытыку Лукашэнкі?

Источник материала:  
06.09.2010 10:58 — Новости Политики

Кандыдата філасофскіх навук Мікалая Пятроўскага вінавацяць у атрыманні хабару ў 130 долараў. Расія можа выдаць яго Беларусі.

Калегі Пятроўскага сцвярджаюць, што нагодай для арышту стала крытыка беларускага прэзідэнта. Пятроўскі дазволіў сабе рэзкую крытыку кіраўніка Беларусі пасля параду 9 траўня 2009 года, дзе той з’явіўся разам з малым сынам, апранутым у такую ж форму галоўнакамандуючага, інфармуе «Эхо Москвы».

Па звестках часопіса «The New Times», у Пятроўскага ёсць расійскі пашпарт, але расійскія міграцыйныя органы хочуць пазбавіць яго грамадзянства. Да той пары навукоўца нельга будзе выслаць.

Пятроўскі нарадзіўся ў Растоўскай вобласці, меў маскоўскую прапіску і не адмаўляўся ад расійскага грамадзянства. Аднак да 1993 года ён пражываў у Беларусі. У 1997-м яму давялося памяняць савецкі пашпарт на беларускі. У 2001-м ён атрымаў новы расійскі пашпарт, аднак дамовы паміж краінамі пра падвойнае грамадзянства няма.

З пачаткам навучальнага года Мікалай Пятроўскі павінен быў выкладаць у Маскоўскай адкрытай сацыяльнай акадэміі. У ВНУ кажуць, што ён хварэе і часова адсутнічае, але неўзабаве павінен пачаць працу.

Падзяліцца навіной: 
euroradio.by

←Референдум по изменению Конституции Молдовы признан не состоявшимся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика