Меркель сустрэнецца з Грыбаўскайце, і адразу пасля таго Ажубаліс паедзе ў Мінск
03.09.2010 23:37
—
Новости Политики
6 верасня ў Вільні прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце і канцлерка ФРГ Ангела Меркель абмяркуюць адносіны ЕС з Беларуссю і Расіяй. Пра тое паведамляе прэс-служба літоўскай прэзідэнтуры.
Цікава, што на 8 верасня, два дні пасля сустрэчы, у Мінск прыбудзе міністра замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс. Запланаваны сустрэчы Ажубаліса як з прадстаўнікамі уладаў, так і палітычнай апазіцыі.
Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай
Мікола Бугай