МЗС РФ: Напад на амбасаду выклікае недавер і напружанасць
На тэрыторыю амбасады напярэдадні былі кінутыя дзьве бутэлькі з запальнай сумессю.
«Расцэньваем дадзенае здарэнне як абуральны акт, за якім праглядаецца імкненне пэўных сілаў паспрабаваць перашкодзіць нармальнай працы амбасады і прыўнесці ў двухбаковыя адносіны элементы недаверу і напружанасці», — гаворыцца ў заяве МЗС РФ, распаўсюджанай у аўторак, перадае
«Расійскі бок настойвае на правядзенні аператыўнага і ўважлівага расследавання ўсіх абставінаў дадзенага здарэння, выяўленні і пакаранні арганізатараў і выканаўцаў злачынства», — адзначаецца ў дакуменце.
«Зыходзім з таго, што з боку праваахоўных органаў Беларусі будуць прынятыя ўсе неабходныя меры для безумоўнага недапушчэння падобных акцый у будучыні»,— гаворыцца ў заяве расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Увечары 30 жніўня невядомыя зламыснікі кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю на тэрыторыю амбасады РФ у Беларусі. Як адзначае МЗС РФ, «па чыстай выпадковасці ніхто з супрацоўнікаў расійскай дыпламатычнай місіі не пацярпеў». Адна з бутэлек прабіла задняе шкло службовага аўтамабіля, у выніку машына атрымала пашкоджанні.
Амбасада РФ у Менску накіравала ў МЗС Беларусі ноту з просьбай аказаць садзейнічанне ў правядзенні расследавання інцыдэнту.
charter97.org