КДБ не каментуе вызваленне Банкаўскаса
Банкаўскас быў затрыманы 16 жніўня ў Ашмянах (Гродзенская вобласць). У яго знайшлі 45,5 грама амфетаміну. Па падазрэнні ў кантрабандзе літоўскі паліцэйскі быў затрыманы згодна з артыкулам 108
25 жніўня Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ Беларусі афіцыйна паведаміў пра вызваленне Банкаўскаса. «Грамадзянін Літвы Лаймонас Банкаўскас вызвалены
Чацвёртая частка артыкула 119 КПК абвяшчае: «Мера стрымання адмяняецца, калі ў ёй знікае далейшая неабходнасць, ці змяняецца на больш строгую або больш мяккую, калі гэта выклікаецца абставінамі крымінальнай справы».
На спробу высветліць, ці спынена крымінальная справа ў дачыненні да Банкаўскаса, начальнік ЦІГС Аляксандр Антановіч заявіў: «Без каментарыяў».Нагадаем, 19 жніўня прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ выказала надзею, што «кіраўніцтва Беларусі, разумеючы далікатнасць становішча, забяспечыць хуткае і аб’ектыўнае расследаванне». «Гэты інцыдэнт не павінен нанесці ўрон развіццю двухбаковых адносінаў паміж краінамі», — падкрэсліла Грыбаўскайтэ.
Аналітыкі прагназавалі хуткае вызваленне высокапастаўленага літоўскага паліцэйскага, матывуючы гэта нежаданнем Мінска псаваць адносіны з Вільнюсам.
БелаПАН