Рыгор Кастусёў: Здымаць Лукашэнку рукамі Масквы — небяспечна

Источник материала:  
23.08.2010 17:33 — Новости Политики
Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прапануе іншым удзельнікам кампаніі падпісаць «Маніфест аб абароне нацыянальных інтарэсаў».

Тэкст маніфесту быў разасланы заказнымі лістамі ўсім астатнім кандыдатам на прэзідэнцкае крэсла. Сярод іншага, у маніфесце адзначаецца, што «нацыянальным інтарэсам Беларусі адпавядае хутчэйшае адхіленне ад пасады Аляксандра Лукашэнкі». Разам з тым, Партыя ўсведамляе, што небяспека «сыходзіць не толькі ад рэжыму, але і ад найвышэйшых колаў Расіі».

У выпадку прыходу да ўлады кандыдат павінен гаранатаваць выхад Беларусі з Мытнага саюзу і АДКБ, вывад расійскіх вайсковых базаў з краіны.

«Нашы словы аб змаганні на два франты пацвярджаюцца, — кажа Р.Кастусёў. — Здымаць Лукашэнку рукамі Масквы — небяспечна. Расія пачала пошук сілаў, на якія магла б абаперціся ў Беларусі. Пазіцыя проста супраць Лукашэнкі слабая, трэба ведаць за што мы».

На думку Кастусёва, на выбарах будзе два блокі — «псеўдадэмакратычны», блізкі да Крамля, і нацыянал‑дэмакратычны. Бээнэфаўцы лічаць пасля падпісання маніфеста і стане больш ясна, да якога блока адыдуць тыя, ці іншыя палітыкі.

Рыгор Кастусёў зазначыў, што цяпер у ягоную ініцыятыўную групу ўжо ўвайшло крыху больш за 1 тысячу чалавек, а да выбараў гэтая лічба ўзрасце да 2 тысяч.

Падзяліцца навіной: 
Зміцер Панкавец

←Водка «Гайдукевич»: политик оказался шутником

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика