Міхась Башура застаецца пад вартай
«У адказе зь міліцыі, які я атрымала, месцам ягонага ўтрыманьня пазначаны ізалятар на Валадарскага. Раней меркавалася, што яго перавядуць ў Жодзінскі сьледчы ізалятар. І гэта таксама магчыма. Таму цяпер мы высьвятляем, куды яго ўсё ж перавялі з ізалятару на Акрэсьціна. І ў любым выпадку я буду абскарджваць ягонае ўтрыманьне пад вартай: сёньня маю скаргу Савецкі суд Менску не задаволіў, таму тэрмінова буду зьвяртацца ў Менскі гарадзкі суд», — паведаміла Свабодзе Тамара Сідарэнка.
Тым часам, як падае БелаПАН, прадпрымальнікі лічаць арышт актывіста кампаніі «Гавары праўду!»
Ён зазначыў, што вясной гэтага года Башура ад прадпрымальніцкага блёка вылучаўся ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Мінскага гарадзкога савета.
«Ад імя прадпрымальніцкага блёку і ад аргкамітэту па стварэньні руху салідарнасьці „Разам“ мы выказваем рашучы пратэст супраць арышту Башуры.Мы мяркуем, што арышт выкліканы яго актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, а крымінальная справа ў дачыненьні да яго інсьпіраваная спэцслужбамі выключна па палітычных матывах. Таму мы патрабуем неадкладнага вызваленьня Башуры і заклікаем усе грамадскія і палітычныя структуры выказаць сваю салідарнасьць з ім», — заявіў Макаеў.
Ён зьвярнуў увагу на тое, што Башура зьяўляецца членам Саюза беларускіх пісьменьнікаў і беларускага
Макаеў зазначыў, што зараз за кратамі знаходзяцца прыкладна 15 тысяч прадпрымальнікаў, крымінальныя справы ў дачыненьні да якіх «у большасьці сваёй сфабрыкаваныя».
Башура быў затрыманы 6 жніўня ў Менску. Ён абвінавачваецца ў тым, што некалькі гадоў таму для атрыманьня крэдыту нібыта падаў даведку аб даходах, сума ў якой была завышаная. 16 жніўня Башуру прад’яўлена абвінавачаньне ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага часткамі 1 і 2 артыкула 380 Крымінальнага кодэксу Беларусі (падробліваньне, выраб, выкарыстаньне або збыт падробленых дакумэнтаў, штампаў, пячатак, блянкаў). Актывісту пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да трох гадоў.
svaboda.org