Супрацоўнікі МНС правераць памяшканне ў якім збіраюцца вылучаць адзінага кандыдата
17.08.2010 13:11
—
Новости Политики
Чарговае пасяджэньне круглага стала па вылучэньні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў адбудзецца ў Менску 18 жніўня. Упершыню на ўдзел пагадзіліся амаль усе патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты.
Аднак у праваабарончы цэнтар, дзе звычайна праходзілі пасяджэньні круглага стала, сёньня патэлефанавалі прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных здарэньнях і заявілі, што заўтра прыйдуць з праверкай.
Паводле Міколы Статкевіча, уладам ня ўдасца сарваць пасяджэньне і яно пройдзе, але ў іншым памяшканьні. Удзельнікі круглага стала абмяркуюць пытаньні вылучэньня прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, правядзеньня назіраньня і вулічных акцый.
Падзяліцца навіной:
svaboda.org
svaboda.org