У Падмаскоўі супрацоўнікі дарожнай міліцыі затрымалі картэж Віктара Шэймана

Источник материала:  
17.08.2010 13:42 — Новости Политики

У Падмаскоўі супрацоўнікі дарожнай міліцыі 16 жніўня за перавышэнне хуткасці затрымалі Toyota Land Cruiser, паведамляе рэсурс "Право.ru". Аўтамабіль належаў генерал-палкоўніку Віктару Шэйману, памочніку прэзідэнта Беларусі па спецыяльных даручэннях. Ён жа знаходзіўся ў машыне.

Аўтамабіль ехаў па трасе Мінск-Масква з хуткасцю 140 кіламетраў у гадзіну і нават выехаў на сустрэчную паласу. Беларускага чыноўніка пэўны час суправаджаў міліцэйскі картэж. Потым па ўсіх пастах проста перадалі інфармацыю, каб аўтамабіль Шэймана не чапалі. Але міліцыянты на 131-м кіламетры шашы Масква-Мінск чамусьці пра гэта не ведалі. Цяпер ім пагражае службовая праверка і, магчыма, дысцыплінарнае спагнанне.

Падзяліцца навіной: 

←Лидеры оппозиции обсудят вопрос о координации действий во время президентских выборов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика