Рэйтынг Лукашэнкі працягвае падаць
Беларускім рэспандэнтам задавалі простае пытанне: «Калі б у найбліжэйшы час адбыліся новыя выбары прэзідэнта РБ, за каго б вы прагаласавалі ў першую чаргу?». Колькасць тых, хто гатовы падтрымаць Аляксандра Лукашэнку, падае.
Зніжэнне пазітыўнага прэзідэнцкага рэйтынгу цягнецца з мая. Калі ў пачатку 2010 і нават у красавіку 39% апытаных гатовыя былі падтрымаць прэзідэнта на блізкіх прэзідэнцкіх выбарах, то да ліпеня гэтая лічба знізілася да 33 працэнтаў.
Пры гэтым на пытанне: «Каго б вы катэгарычна не падтрымалі або выступілі супраць, 12,1% апытаных назвалі Лукашэнку.
Негатыўны рэйтынг кіраўніка дзяржавы расце. У чэрвені 10,5% апытаных збіраліся адназначна галасаваць супраць Аляксандра Лукашэнкі.Цікава будзе паглядзець на дадзеныя рэйтынгу за жнівень. Менавіта ў ліпені пачалася шырокая кампанія ў расійскіх медыях з крытыкай палітыкі прэзыдэнта Лукашэнкі. Таксама ў ліпені выйшлі дзве серыі скандальнага фільма НТВ «Хросны Бацька». 15 жніўня выйшла
belaruspartisan.org