Брэсцкі гарвыканкам забараніў пікеты за Някляева

Источник материала:  
15.08.2010 18:43 — Новости Политики
Брэсцкі гарвыканкам забараніў пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу.

Заяўкі на правядзенне такіх акцый 15 жніўня ў цэнтры горада, каля ЦУМа і кінатэатра «Беларусь», падавалі мясцовыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Вуек і Ігар Маслоўскі.

Як паведаміў Маслоўскі, у правядзенні акцый адмоўлена на падставе таго, што яны былі запланаваны не на вызначаным для такіх мерапрыемстваў мясцовымі ўладамі месцы (стадыён «Лакаматыў»).

Паводле слоў Маслоўскага, праводзіць такія акцыі на стадыёне, дзе практычна не бывае людзей, не мае сэнсу.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←В Бресте запрещены пикеты за выдвижение Некляева делегатом на Всебелорусское собрание

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика