Слова за слова
«Я не хацеў бы дыскутаваць на гэтую тэму, проста расійскі калега нядобрасумленна выцягвае з кантэксту пэўныя рэчы», — сказаў Лукашэнка.
«Ён толькі не сказаў другую частку, калі я яму сказаў: не праблема для Беларусі прызнаць Асецію і Абхазію, і сёння не праблема. Але я яму пералічыў тыя праблемы, якія ў сувязі з гэтым узнікнуць у Беларусі. Вы згодныя, у Беларусі будуць праблемы па лініі
Паводле яго слоў, Расія «аказалася няздольнай, або не захацела кіраўніцтва Расіі ісці на нівеляванне на ліквідацыю тых наступстваў, якія для Беларусі павінны былі ўзнікнуць».
Афіцыйнай рэакцыі Масквы на заявы Аляксандра Лукашэнкі доўга чакаць не прыйшлося.Памочнік прэзідэнта РФ, Сяргей Прыходзька, праз некалькі гадзін пасля шчырых словаў Лукашэнкі каментуючы іх па просьбе журналістаў, перш за ўсё адзначыў, што «не Аляксандру Рыгоравічу казаць тут аб непаслядоўнасці». «Гэтая катэгорыя скарыстаная якраз у адносінах да яго (Лукашэнкі)», — упэўнены Прыходзька.
«Што тычыцца пытання аб прызнанні рэспублікай Беларусь рэспублікі Паўднёвая Асеція і рэспублікі Абхазія, то калі будзе такое жаданне, мы можам апублікаваць тую частку стэнаграмы паседжання АДКБ, у якой змяшчаюцца словы прэзідэнта Беларусі на гэтую тэму», — сказаў памочнік прэзідэнта Расеі.
«Можам апублікаваць і іншыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі, якія будуць даволі цікавымі як беларускай, так і міжнароднай грамадскасці», — дадаў Прыходзька.Такой была афіцыйная рэакцыя Масквы на заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт яго выказванняў па пытанні аб магчымасці прызнання Беларуссю незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.
У пятніцу кіраўнік Беларусі таксама выказаўся наконт
газета.ru, БелаПАН