Дзяржкамваенпрам абвяргае інфармацыю пра продаж у Іран комплексаў С-300
05.08.2010 09:44
—
Новости Политики
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі абвяргае інфармацыю пра продаж у Іран двух зенітных ракетных комплексаў С-300, якая з"явілася ў інтэрнеце 4 жніўня.
Як паведаміў прадстаўнік Дзяржкамваенпрама па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк, з Тэгеранам беларускі бок не вёў перамоў па гэтай тэматыцы і не пастаўляў у Іран ні комплексы С-300, ні іх кампаненты.
Лаўранюк заявіў, што Беларусь няўхільна выконвае свае абавязацельствы ў сферы экспартнага кантролю.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН