Затрыманні на Дзень незалежнасці

Источник материала:  
27.07.2010 19:14 — Новости Политики
Вечарам 27 ліпеня прадстаўнікі незалежнага грамадства вырашылі ўскласці кветкі да помнікаў беларускіх паэтаў. Акцыя пачалася а 18:00 на плошчы Якуба Коласа.

Дзве дваццацігадовыя дзяўчыны (равесніцы незалежнасці) чыталі вершы. У гэты момант падышоў міліцыянт, які паведаміў, што акцыя несанкцыянаваная.

Потым удзельнікі, іх было чалавек 40‑50, рушылі па праспекце Незалежнасці ўбок сквера імя Янкі Купалы. У гэты момант пачаліся затрыманні, паведаміў адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

Затрымалі кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, лідэра Руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка, Міколу Дземідзенку, Андрэя Кіма. Агулам сем чалавек.

Падзяліцца навіной: 
ЗП

←Милиция разогнала в Минске акцию оппозиции, задержав нескольких ее участников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика