У Мінск прыляцеў прэзідэнт Сірыі Башар Асад
На другую палову дня запланаваная сустрэча прэзідэнта Сірыі з прэм’
27 ліпеня Башар Асад плануе наведаць Мінскі аўтамабільны завод.
Прэзідэнта Сірыі суправаджае вялікая дэлегацыя дзелавых колаў. У яе склад увайшлі прадстаўнікі 117 кампаній. 27 ліпеня Беларуская
***
У сакавіку 1998 года адбыўся першы афіцыйны візіт у Сірыю Аляксандра Лукашэнкі. У лістападзе таго ж года ў Дамаску адкрылася пасольства Рэспублікі Беларусь. У снежні 2003 года прэзідэнт Беларусі зноў наведаў Сірыю. У снежні
6–7 чэрвеня гэтага года Сірыю наведаў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. Падчас яго сустрэчы з прэзідэнтам Сірыі адзначалася, што да візіту Башара Асада ў Мінск будзе падрыхтаваны пералік канкрэтных двухбаковых праектаў для рэалізацыі ў розных сферах, уключаючы машынабудаванне, сельскую гаспадарку, адукацыю, турызм.
21–24 чэрвеня Беларусь наведала парламенцкая дэлегацыя Сірыі на чале са старшынёй Народнага сходу Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Махмудам
На сустрэчы з ім Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Сірыя павінна стаць для Беларусі галоўным партнёрам на Блізкім Усходзе. «Праз вашу краіну мы можам супрацоўнічаць з усімі дзяржавамі гэтага няпростага рэгіёну. Думаю, што Сірыя ад гэтага атрымае толькі выгаду», — сказаў прэзідэнт.
Лукашэнка таксама заявіў пра зацікаўленасць Беларусі ў актыўным развіцці дзелавых сувязяў з Сірыяй і гатоўнасці развіваць у гэтай краіне сумесныя эканамічныя праекты, у тым ліку з удзелам трэціх дзяржаў — напрыклад, Венесуэлы.
«
У рамках візіту парламенцкай сірыйскай дэлегацыі быў падпісаны дакумент аб стварэнні двухбаковай міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве. Яе мэта — ажыццяўляць падрыхтоўку прапаноў і рэкамендацый для парламентаў і ўрадаў па ўсіх кірунках двухбаковага супрацоўніцтва, аналізаваць стан міжпарламенцкіх сувязяў і выпрацоўваць рэкамендацыі па іх паляпшэнні.
Марына Носава, БелаПАН.
БелаПАН