Новы амбасадар Польшчы ў Беларусі будзе прызначаны восенню
23.07.2010 09:52
—
Новости Политики
Толькі восенню амбасаду Рэчыпаспалітай у Мінску ачоліць новы амбасадар, паведаміў нашаму радыё першы сакратар пасольства Павал Марчук.
- Ёсць ужо вызначаная кандыдатура на гэтую пасаду і прыблізны тэрмін, калі новы амбасадар прыедзе ў Мінск, аднак перад афіцыйным камюніке прозвішча называць не магу, - паведаміў ён.
- Не хацеў бы паўтараць плётак, якія з'явіліся. Ёсць ужо кандыдатура, канчаткова імя новага амбасадара будзе названа восенню. Абавязкі амбасадара зараз выконвае дарадца Вітольд Юраш. Усе з разуменнем успрынялі прычыну адклікання ранейшага амбасадара Генрыка Літвіна.
Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін пасля смаленскай катастрофы быў прызначаны на пасаду падсакратара ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы. Ён замяніў на пасадзе Анджэя Крэмэра, які загінуў у смаленскай катастрофе.