Віталь Рымашэўскі: Веру ў Бога, у Беларусь, у здольнасць беларусаў абараніць права на годнае жыццё
1. Ты маеш шмат досьведу ў грамадскай і палітычнай дзейнасці. які досьвед ты лічыш найбольш каштоўным для сябе? – Алесь
Віталь Рымашэўскі: Досвед працы падчас стварэння БХД.
Гэта было вельмі складана, вельмі цікава адначасова, бо ніхто не рабіў раней падобнага. У працы па стварэнні БХД мы мелі поўную свабоду рабіць тое, што мы лічым неабходным, сыходзячы з ўласнай веры і ўласных перакананняў.
Перакананы, што ніхто ў Беларусі не мае падобнага паспяховага досведу яднання розных людзей з розных канфесій, рознага ўзросту і рознага сацыяльнага статусу. Наймацнейшая дэмакратычная партыя была створана за 3 гады ва ўмовах рэжыма Лукашэнкі.
2. Што для цябе Беларусь? – Adelia
Віталь Рымашэўскі: Беларусь – гэта краіна, якую даў мне Гасподзь. Беларусь -- гэта, найперш людзі, беларусы – сучаснікі і продкі, усе тыя, хто яе ствараў і стварае, тыя, з каго яна складаецца.
3. Есть другие достойные претенденты на пост президента, умудренные жизненным и политическим опытом. Почему вы считаете, что Беларусь должна выбрать своим новым лидером представителя именно молодого поколения? - Олег
Віталь Рымашэўскі: Дзеля таго, каб змяніць краіну, трэба самому быць іншым, думаць па-новаму, ведаць і жыць новымі, не савецкімі каштоўнасцямі. Таму, безумоўна, у прадстаўнікоў маладога пакалення болей шанцаў паспяхова рэфармаваць краіну.
4. Ці павядзеце Беларуь у Эўрасаюз - амаральны, постхрысьціянскі і паволі пераўтвараючыся ў мультыкультурны Вавілон? – Janis
Віталь Рымашэўскі: Беларусь – сэрца Еўропы. Калі ад цела ізаляваць сэрца – ці выжыве чалавек? Ці будзе здаровы і здольны змагацца з хваробамі? Не!
Беларусы - моцны народ. Я веру ў тое, што хрысціянскія духоўныя каштоўнасці не толькі стануць асновай нашый дзяржавы, але і праз Беларусь будуць умацоўвацца ў Еўропе і ва ўсім свеце.
Наша палітыка – не ёсць палітыка ізаляцыі, нашая палітыка – палітыка наступу, палітыка змагання за ўласныя перакананні і каштоўнасці. Гэта азначае, ў тым ліку, і змаганне за Еўропу – хрысціянскую і маральную. Таму я перакананы, што беларусы павінны жыць ў еднасці і раўнапраўных стасунках з усімі іншымі еўрапейскімі народамі.
5. Калі Вы прыйдзеце да ўлады, то які будзе Ваш першы указ як кіраўніка дзяржавы? – выбаршчык
Віталь Рымашэўскі: Першы ўказ – пра прызначэнне свабодных выбараў у Парламент і пра адмену дыктатарскіх законаў.
6. Як склікаць людзей на плошчу, каб матывіраваць іх прыйсцьці але адначасова праўдзіва паведаміць пра магчымы ўзровень рызыкі? наколькі верагодна, што можа здарыцца так што будуць забіваць і сур'ёзна калечыць? як садзейнічаць таму, каб людзі сталі гатовымі рызыкаваць? як папярэдзіць магчымасьць ужывання дэманстрантамі мэтадаў, якія пярэчаць хрысьціянскім прынцыпам (кшталту гвалтоўнага захопу ўлады)? – Рыта
Віталь Рымашэўскі: Дзеля таго, каб людзі прыйшлі на плошчу, патрэбны моцны кандыдат, у якога людзі б паверылі. Папярэдзіць людзей пра небяспеку беларуская ўлада. Я ўпэўнены, што кожны, хто выходзіў на плошчу ў 2006 годзе, і які выйдзе на плошчу цяпер, будзе ўсведамляць усю небяспеку і адказнасць, якую нясе сам выхад на плошчу. Але я веру, што беларусы перамогуць свой страх.
Дзеля таго, каб “папярэдзіць магчымасьць ужывання дэманстрантамі мэтадаў, якія пярэчаць хрысьціянскім прынцыпам”, патрэбна мець моцную падрыхтаваную каманду. І яна ў БХД ёсць. Таксама патрэбна каардынацыя дзеянняў паміж дэмакратынчымі кандыдатамі, і мы будзем гэтага дамагацца.
7. Эканамічная арыентацыя БХД будзе больш рынава-капіталістычнай ці сацыяльнай? – Рыта
Віталь Рымашэўскі: БХД з'яўляецца партыяй, якая прапануе беларускаму народу эканамічную мадэль рынкавай сацыяльна-арыентаванай эканомікі. Мы лічым, што гэткая мадэль з'яўляецца найбольш эфектыўнай ў пераходны перыяд эканомікі.
БХД адхіляе сацыялістычныя і іншыя формы калектывізму. Гэта адносіцца таксама да "дзікага" капіталізму, які робіць стаўку толькі на рынак і сам па сабе не знаходзіць эфектыўных рашэнняў сацыяльных праблем нашага часу. Рынкавая сацыяльна-арыентаваная эканоміка застаецца нашым адказам-выклікам у век глабалізацыі.
Рынкавая сацыяльна-арыентаваная эканоміка зыходзіць з таго, што свабода і адказнасць, канкурэнцыя і салідарнасць утвараюць адзінства і падтрымліваюць адно аднаго. Такая эканоміка з'яўляецца непадзельным спалучэннем свабоднага эканамічнага і салідарнага сацыяльнага уладкавання.
8. Виталь! Что будем делать с идолами? Памятниками Ленину, Дзержинскому и другими террористами? -Geo
Віталь Рымашэўскі: Такім помнікам не месца на плошчах нашых гарадоў, ім месца – ў музеі злачынстваў камунізму, які мы абавязкова створым пасля прыходу да ўлады. Нашыя нашчадкі павінны памятаць і да чаго прыводзіць ідалапаклонства.
9. Бог есть? – Роман
Віталь Рымашэўскі: Ёсць
10. Як вы ставіцеся да прапановы абмежаваць выбарчыя правы людзей, што стаяць на ўліку па алкагалізму і наркаманіі, а таксама людзей, што адмовіліся ад выхавання сваіх дзяцей, ці іх у судовым парадку пазбавілі такога права? – zdanek
Віталь Рымашэўскі: Я лічу, што нельга абмяжоўваць правы гэтых людзей. Не таму, што яны могуць несці поўную адказнасць за свае дзеянні, гэткім жа чынам, як і чалавек без праблем алкагалізму. А таму, што гэткімі абмежаваннямі мы не абаронім Беларусь, не абаронім дэмакратыю, але толькі зробім крок да паглыблення таталітарызма у нашай краіне. Гэтых людзей трэба лекаваць і выхоўваць з дапамогай дзяржаўных праграм. Абмежаванне іх у правах добрых пладоў не прынясе.
11. Уважаемый Виталий, вы отвечаете в БХД за международную и образовательную деятельность. как вы оцениваете деятельность партии в этих направлениях? спасибо – Elena
Віталь Рымашэўскі: За апошнія гады БХД дасягнула значных поспехаў у міжнародных стасунках. Мы маем не толькі сталых міжнародных партнёраў, але, я перакананы, і моцных, трывалых сяброў, і гэта вельмі важна ва ўмовах Беларусі. Асабліва, калі мэтай ставіцца ўплыў не толькі на сваю краіну, але і на тое, што адбываецца за яе межамі, зараз і ў будучым.
Я звязваю гэтыя поспехі не са сваёй уласнай дзейнасцю, а з тым, што Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя расце, яна ўмацоўваецца тут, у Беларусі, і гэта надае належную міжнародную вагу нашай Партыі.
Наконт адукацыі. На сёняшні дзень мы распрацоўваем шэраг адукацыйных праграм. У першую чаргу, гэта базавая адукацыя, што датычна хрысціянскай дэмакратыі, гісторыі Беларусі. Ёсць мэта зрабіць універсальную адукацыйную праграму, каб кожны сябра БХД мог прайсці яе і быў падрыхтаваны да адказнага ўдзелу ў палітычным жыцці і да адказнага лідэрства.
Плануецца, што сёлета адукацыю пройдуць больш за 150 лідэраў БХД.
12. Віталь, усе ведаюць тваю настойлівасць, рашучасць, напор. Ты сапраўды лічаш, што памяркоўным беларусам патрэбны менавіта такі лідэр? – Liavon
Віталь Рымашэўскі: Беларусы – не такія памяркоўныя, як здаецца на першы погляд. Я лічу, што беларусы, магчыма, трохі больш стрыманыя і трохі больш разумныя за іншыя народы, бо яны не даюць веры палітычным лідэрам і папулісцкім лозунгам. І як паказвае практыка, часта яны маюць рацыю ў сваім недаверы.
Рашучасць яшчэ прыйдзе, беларусы здольныя будуць паказаць свой характар на бліжэйшай прэзідэнцкай кампаніі. Я ў гэтым перакананы.
13. Віталь, ці маеце вы куміра ў палітыцы? (мінулай альбо сучанай) То бок асобу, на якую вы хоць крышачку арыентуецеся, якая імпануе вам сваім чалавечым і палітычным шляхам? :) – Алег
Віталь Рымашэўскі: Куміраў не маю. Што тычыцца, асобаў, то гэта лідэры хрысціянскай дэмакратыі пачатку 20 стагоддзя Станкевіч, Гадлеўскі і іншыя. З больш даўняй гісторыі – гэта Канстанцін Астрожскі. На гэтых людзей арыентуюся і хачу быць падобным на іх. А з сучаснікаў – Эрнэст Сабіла. Яго мужнасці і трываласці ў веры можа пазайздросціць кожны.
14. Виталь!!! Тебя не зарегестрируют, потому, что побоятся это сделать--это так и будет! А что потом? Будеш ли ты на площади? – Владимир
Віталь Рымашэўскі: Так. Буду ў любым выпадку.
15. Вы плануеце заводзіць другое другое дзіця? Як будучы прэзідэнтам вы плануеце прысвячаць час сям'і? Калі вы станеце прэзідэнтам якую ролю будзе займаць вашая жонка? – Ronald
Віталь Рымашэўскі: Так, плануем, і спадзяемся на тое, што Гасподзь яшчэ не аднойчы дабраславіць нашу сям’ю на памнажэнне.
Мая сям’я мяне падтрымлівае ва ўсіх маіх справах. З часам – заўсёды складана, але жонка Насця -- ў маім асабістым жыцці заўсёды будзе займаць выключна важную ролю. Што датычна яе працы ці публічнай дзейнасці , то я не буду нічога навязваць, але спадзяюся , што яна будзе побач са мною і ў гэтым. Перакананы, што ніводзін прэзідэнт свету яшчэ не меў лепшай жонкі.
16. А вы упэўненыя, што зможаце кіраваць дяржавай. Без адпаведнага вопыту? – Nata
Віталь Рымашэўскі: Я ўпэўнены ў сваіх сілах і, галоўнае, у сваёй камандзе. На ўсіх папярэдніх выбарах кандыдаты ў прэзідэнты часцей за ўсё прадстаўлялі толькі сябе, заяўляючы, што яны персанальна лепш Лукашэнкі па тым ці іншым якасцям. Гэта было больш падобна на авантуру, так як для сапраўднай барацьбы за ўладу неабходна яснае бачанне будучыні краіны, сур'ёзная палітычная платформа.
Я на маючых адбыцца выбарах буду прадстаўляць эканамічную і палітычную платформу хрысціянскай дэмакратыі, за мной стаіць партыя, людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі. У маёй маючай адбыцца выбарчай кампаніі галоўным будзе будучыня Беларусі, а не маё асабістае.
17. Віталь, большасць з тых кандыдатаў, хто заявіў аб сваім удзеле ў кампаніі як кандыдат ужо прадставілі свае праграмы, актыўна ствараюць штабы, аб'язжаюць рэгіены. не робяць гэтага зараз пустазвоны, якія наўрад ці дацягнуць да дня аб'вяшчэння выбараў. Вы настроеныя наколькі разумею сур'езна. Таму пытанні :кампанія пачнецца 1. Улічваючы што максімальна афіцыйная кампанія пачнецца ў лістападзе як за такі кароткі час зьбіраецеся раскруціць сваю кандыдатуру? 2. Ці маеце вы сродкі на правядзенне якаснай кампаніі? – Volia
Віталь Рымашэўскі: Намі пачаты аб’езд рэгіёнаў і з канца гэтага тыдня пяць з сямі дзён тыдня я буду праводзіць у паездках. Распланаваны графік да канца жніўня. Мы рыхтуем каманду, рыхтуем ініцыятыўную групу па збору подпісаў. Як і планавалася, публічны старт маёй камапаніі адбудзецца ўвосень.
Не думаю, што мы ад гэтага нешта страцім. Як паказала практыка, тыя кандыдаты, якія ўжо заявілі пра свае праграмы, актыўных дзеянняў зараз не вядуць. Намі апроч таго вызначана, што да канца жніўня мы вядзем яшчэ перамовы наконт вылучэння адзінага кандыдата.
Калі чалавек адначасова заўяляе пра старт выбарчай кампаніі, прэзентуе выбарчую праграму і кажа пра адзінага кандыдата, то дзесьці ён будзе лукавіць. Мы адкрытыя і шчырыя ў сваіх дзеяннях. Калі адзіны кандыдат не будзе вызначаны да канца жніўня, напачатку верасня старуе наша перадвыбарчая кампанія. Сродкі на яе правядзенне мы маем. Дзякуючы ахвяраванням беларускіх бізнесоўцаў, гэтыя сродкі будуць толькі павялічвацца.
18. Віталь, шмат актывістаў БХД будуць у тваёй ініцыятыўнай групе збіраць подпісы. як бы ты сам сябе ахарактарызаваў тым людзям, якія будуць адчыняць нам дзверы? чаму беларусы павінны падтрымаць цябе? – Aktyvist
Віталь Рымашэўскі: Гэта чалавек, які верыць у Бога і верыць у Беларусь, у здольнасць беларусаў абараніць права сваё і сваіх дзяцей на годнае жыццё. За ім стаіць моцная маладая каманда. Яны даказалі на справе, што могуць мяняць гэты свет, жыццё беларусаў да лепшага.
19. Якое дасягненне свагой жыцця ты лічыш найважнейшым? – Volha
Віталь Рымашэўскі: Найвялікшае дасягненне майго жыцця – гэта падарунак ад Госпада – мой прыход да веры, у царкву.
20. Віталь, якія твае першыя крокі на прэзідэнцкай пасадзе? - Zmicer
Віталь Рымашэўскі: Пра першыя указы я ўжо казаў вышэй. Апроч гэтага, безумоўна, першыя крокі, -- гэта, кадравыя прызначэнні. Толькі з новай, здольнай, прафесійнай камандай можна паспяхова праводзіць рэформы.