Лукашэнка: Фюле не кранаў дэмакратызацыі і іншых смярдзючых пытанняў
© Фота Юліі Дарашкевіч |
«Мы абмяркоўвалі шэраг пытанняў.
Дзякуй богу, мы не закранулі ні пытанні палітыкі гэтай, ні дэмакратызацыі і г.д. Мы закраналі пытанні працы Усходняга партнёрства.І я лішні раз падкрэсліў, што, нягледзячы на нашы адносіны з Расіяй, мы не будзем выбудоўваць тут палітыку супраць Расіі. Ні ў якім выпадку! Усё гэта часова, усё гэта схлыне. Расія больш за нас баіцца згубіць Беларусь, чым мы — Расію. З кім яна застанецца тады ўвогуле? Таму мы ўсё гэта цудоўна разумеем. Ёсць жаданне нахіліць, адстроіць. Не атрымаецца», — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, галоўнымі пытаннямі на сустрэчы з Фюле былі візавы рэжым («чым нашы грамадзяне завінаваціліся перад вамі?») і зона свабоднага гандлю («чаму вы блакуеце нашы тавары, мы ж вашы не блакуем»).
«Вось у такім рэчышчы ішла сумленная, шчырая размова. Ён мяне зразумеў», — сказаў беларускі кіраўнік.
«Мы не бачылі там [ва Усходнім партнёрстве — НН] толькі складніка эканамічнага, — сказаў ён таксама. — Але
мы катэгарычна былі супраць таго, каб нам яшчэ ва Усходнім партнёрстве, дзе справай трэба займацца, падкідвалі пытанні дэмакратыі, яшчэ якіясьці, ну, тыя смярдзючыя пытанні, якія заўсёды нам падкідваюць».Дзмітрый Уласаў, БелаПАН