Кыргызстан ізноў патрабуе выдаць Бакіева

Источник материала:  
14.07.2010 10:18 — Новости Политики
Кыргызстан накіраваў другі запыт у Беларусь на экстрадыцыю былога прэзідэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта паведаміў 13 ліпеня кіраўнік Дзяржаўнай службы нацыянальнай бяспекі Кыргызстана Кенэшбек Душабаеў.

Кыргызстан ізноў патрабуе выдаць Бакіева
К.Бакіеў пасля сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Мінску. Фота Ю.Дарашкевіч.

«Кыргызстан, нягледзячы ні на што, будзе патрабаваць у Беларусі экстрадыцыі Курманбека Бакіева, — цытуе Душабаева інфармагенцтва 24.kg. — Калі ў гэты раз не будзе станоўчага выніку, мы не будзем адчайвацца і працягнем атакаваць Беларусь да чаканага выніку».

Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума малалетнімі дзецьмі знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. За гэты час ён тройчы даваў прэс-канферэнцыі.

У траўні кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Курманбека Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, па якой ён абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам. Генпракуратура Кыргызстана звярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам аб выдачы Бакіева, але атрымала адмову.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←"Санта Барбара" для Лукашенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика