Рэвалюцыя ў замежнай палітыцы Расіі: Еўрасаюз і ЗША заменяць СНД

Источник материала:  
13.07.2010 16:04 — Новости Политики

Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў вырашыў карэнным чынам змяніць замежнапалітычны курс краіны.

Такую здагадку выказалі расійскія СМІ, прааналізаваўшы распараджэнні, аддадзеныя ім напярэдадні на сустрэчы з дыпламатамі. Па словах прэзідэнта, асноўнымі партнёрамі Расі павіннен стаць ЕС, а менавіта Нямеччына, Францыя і Італія, а таксама ЗША.

На другім месцы па значнасці апынуліся краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, і толькі пасля іх былі згаданыя краіны СНД. Пры гэтым раней дзяржавы постсавецкай прасторы лічыліся стратэгічна важнымі для РФ і называліся ў ліку першых.

Разам з тым прэзідэнт заявіў, што трэба пазбягаць канфліктаў у замежнай палітыцы і прывёў прыклад прымірэння з Польшчай, з якой удалося аднавіць сяброўскія адносіны.

Акрамя таго, ён заклікаў больш уважліва і асцярожна паводзіць сябе з Іранам. З аднаго боку, ён прызнаў, што Тэгеран «паводзіць сябе не найлепшым чынам» і «набліжаецца да ўладання патэнцыялам, які можа быць выкарыстаны для стварэння ядзернай зброі». А з іншага боку, спыненне дыялогу з Тэгеранам стане нашым калектыўным правалам».

У цэлым тэма гэтай сустрэчы, якая праходзіць раз на два гады, гучала як «Расійская дыпламатыя: абарона нацыянальных інтарэсаў і садзейнічанне комплекснай мадэрнізацыі краіны». У гэтым кантэксце Мядзведзеў заклікаў дыпламатаў пазбаўляцца ад старых стэрэатыпаў, «нават калі гэтыя стэрэатыпы атрыманыя яшчэ ў МГІМО».

Ён паставіў перад дыпламатамі тры задачы, якія вельмі здзівілі супрацоўнікаў МЗС, бо ніколі раней не былі для іх прыярытэтнымі. Па-першае, гэта мадэрнізацыя эканомікі і вытворчасці. Па-другое, умацаванне інстытутаў расійскай дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці. І па-трэцяе, барацьба з арганізаванай злачыннасцю.

Тлумачачы, якім чынам падысці да іх рашэння, Мядзведзеў сказаў, што трэба развіваць адносіны ў першую чаргу з тымі краінамі, якія могуць быць карысныя для Расіі ў плане мадэрнізацыі, умацавання дэмакратыі і г.д.

Мядзведзеў аблаяў МЗС за малазмястоўныя тэлеграмы

Сустрэча прэзідэнта з дыпламатамі праходзіла ў два этапы: адкрыты і закрыты. Самая цікавая размова адбылася пасля таго, як журналістаў папрасілі выдаліцца. Па словах удзельнікаў пасяджэння, за зачыненымі дзвярыма Мядзведзеў рэзка раскрытыкаваў дыпламатаў па некалькіх кірунках.

У прыватнасці, ён абвінаваціў супрацоўнікаў МЗС у маруднасці і беззмястоўнасці іх паведамленняў. Ён заявіў, што пра падзеі, якія адбываюцца ў свеце, можна прачытаць і ў інтэрнэце, прычым значна хутчэй, чым атрымаць адпаведную тэлеграму ад дыпламата. Мядзведзеў падкрэсліў, што ў паведамленнях павінна быць больш аналітыкі і прапановаў аб тым, як дзейнічаць далей.

У цэлым размова, якую, па словах крыніцы «Коммерсанта» ў Крамлі, прэзідэнт пісаў самастойна, выйшла дастаткова доўгай. Усяго ў паседжанні ўдзельнічала каля 150 паслоў.

На думку амбасадара Расіі ў ФРГ Уладзіміра Грыніна, «такія сустрэчы надзвычай карысныя». «Па Канстытуцыі, прэзідэнт вызначае замежную палітыку краіны. І мы тут атрымліваем арыентыры з першых рук», — сказаў ён.

МЗС загадзя распрацавала сакрэтную праграму збліжэння з Захадам

Варта адзначыць, што тэндэнцыі абноўленай расійскай замежнай палітыкі, заяўленыя прэзідэнтам Мядзведзевым, супадаюць з тымі, якія былі апісаныя ў сакрэтным дакуменце — новай замежнапалітычнай дактрыне, якая распрацоўваецца ў МЗС. У пачатку траўня гэты дакумент трапіў у прэсу і стаў прадметам абмеркавання.

Ва ўступе да дакумента, напісаным міністрам замежных справаў Сяргеем Лаўровым, гаворыцца аб тым, што «ўмацаванне адносін узаемазалежнасці з вядучымі сусветнымі дзяржавамі на аснове ўзаемапранікнення эканомік і культур» у інтарэсах Расіі. Праект прадугледжвае развіццё стасункаў у першую чаргу з Еўрасаюзам і ЗША.

Галоўная прычына павароту ў замежнай палітыцы Расіі — гэта недахоп сродкаў, неабходных для мадэрнізацыі эканомікі, транспарту і інавацый. Па падліках Мінэканомразвіцця, для рэалізацыі запланаваных сацыяльных і інфраструктурных праграм толькі да 2013 году РФ трэба будзе выдаткаваць каля 1 трлн даляраў. Праграмы на ўзбраенне каштуюць не менш за 30 млрд даляраў у год.

Бюджэт і рэзервы Цэнтрабанка такой нагрузцы не дадуць рады. Палітыка скарачэння дэфіцыту бюджэту робіць немагчымай ідэю дзяржавы як галоўнага інвестбанкіра. Паводле ацэнак аналітыкаў, шукаць падтрымку будуць у ЕС і ЗША.

Падзяліцца навіной: 
Хартыя'97

←Лукашенко и Саакашвили встретились в Крыму

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика