Саннікаў заклікаў Расію ініцыяваць міжнароднае расследаванне беларускіх злачынстваў

Источник материала:  
13.07.2010 09:54 — Новости Политики

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», Андрэй Саннікаў, заклікаў улады Расіі прыступіць да расследавання знікненняў палітыкаў у Беларусі. З адпаведнай заявай ён выступіў у сваім блогу на радыё «Эхо Москвы».

Прычынай падобнай заявы стала з’яўленне ў эфіры тэлеканала «НТВ» фільма «Хросны Бацька», прысвечанага кіраванню Аляксандра Лукашэнкі. Знікненні вядомых палітыкаў ў канцы 90-ых былі адной з галоўных тэм стужкі.

«Мы чакаем удзелу Расіі не ў змене ўлады, а ў расследаванні знікненняў людзей. Тым больш, што, напэўна, выхад фільма звязаны са з’яўленнем нейкай дадатковай інфармацыі аб гэтых гучных справах, якія ў апошні час спрабавалі прыглушыць», — лічыць Андрэй Саннікаў.

Адначасова каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» абвінавачвае ЕС і Раду Еўропы ў тым, што яны «забыліся на зніклых і перасталі патрабаваць расследавання гэтых спраў».

Падзяліцца навіной: 
АП

←"Будаваць атамную электрастанцыю каля мяжы з Літвой — не мудра"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика