"Будаваць атамную электрастанцыю каля мяжы з Літвой — не мудра"
13.07.2010
—
Новости Политики

"Я думаю, што, дабіваючыся такога супрацоўніцтва, мы маглі б пераканаць іх у тым, што будаваць атамную электрастанцыю каля мяжы з Літвой — не мудра. Але гэта пытанне далёкай будучыні", — сказаў Кубілюс, паведамляе БелаПАН.
Пры гэтым ён адзначыў: "Калі мы рашуча будзем ажыццяўляць нашы планы (па будаўніцтве ўласнай АЭС. — БелаПАН.) і не будзем вагацца, будзем раіцца з суседзямі, паслядоўна ісці наперад са сваімі планамі, быць можа, тады якіясьці планы суседзяў зменяцца. Але для гэтага трэба не дапускаць неразумення нашых планаў".
Паводле слоў Кубілюса, працы, звязаныя з будаўніцтвам новай літоўскай атамнай электрастанцыі, прасоўваюцца. Прэм'ер-міністр упэўнены, што да пачатку наступнага года будзе знойдзены стратэгічны інвестар, тады разам з латышамі, эстонцамі і палякамі і пачнуцца канкрэтныя працы па будаўніцтве новай АЭС у Літве.
Крынiца: Народная Воля