Эксперт: У Масквы и Бруселя не можа быць адзінай мэты адносна Беларусі

Источник материала:  
12.07.2010 18:05 — Новости Политики
У артыкуле з загалоўкам "Змена рэжыму, якая ўсім спадабаецца" тыднёвік Newsweek сцвярджае, што ў адносінах да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі наступіла не надта частае супадзенне думак Бруселя і Масквы адносна палітыкі на постсавецкай тэрыторыі.

Паводле тыднёвіка, як Еўрасаюз, так і Расія хочуць змены Лукашэнкі пасля прэзідэнцкіх выбараў ў Беларусі, якія найбольш верагодна адбудуцца на пачатку 2011 года. Цалкам не згаджаецца з такім сцверджаннем міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:

- Такая трактоўка таго, што адбываецца ў двухбаковых адносінах паміж Мінскам і Маквой, трактоўка, што нібыта Брусель і Масква разам супраць Лукашэнкі і больш за тое, не жадаюць яго бачыць, - гэта, на мой погляд, вельмі прымітыўна. І не можа быць у Масквы адзінай мэты, напрыклад, з Бруселем, альбо з Вашынгтонам, увогуле з Захадам, каб змяніць Лукашэнку. Справа ў тым, што Масква разглядае постсавецкую прастору як сферу сваіх інтарэсаў, якія яна падзяляць не мае намераў.

Раман Якаўлеўскі зазначыў, што ў існай геапалітычнай сітуацыі вакол Мінску, цяжка рабіць прагнозы на далёкую перспектыву, а асноўныя карты міжнародных гульцоў могуць быць адкрытыя якраз падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

←Лебедев: Таможенный союз - пример для всего СНГ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика