Лукашэнка: У краіне зашмат новабудоўляў

Источник материала:  
10.07.2010 15:12 — Новости Политики

У краіне неабходна скарачаць колькасць залішніх новабудоўляў і аб’ектаў, якія не з’яўляюцца жыццёва неабходнымі, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Віцебскую вобласць 9 ліпеня, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Паводле яго слоў, у свой час былі шырока разгорнуты маштабныя праекты і ў строй уведзена дастаткова адукацыйных, медыцынскіх і іншых устаноў. У наступным годзе будуць узводзіцца толькі тыя аб’екты, якія сапраўды неабходныя.

«Нам трэба сёлета паскорыцца, а ў будучыні — завяршыць будаўніцтва ўсіх сацыяльных аб’ектаў», — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, больш сродкаў будзе ўкладвацца ў праекты, якія хутка акупляюцца.

Тэма новабудоўляў была закранута падчас абмеркавання прапаноў Віцебскага аблвыканкама па будаўніцтве, рэканструкцыі і рамонце аб’ектаў Віцебска і змяненнях генеральнага плана горада.

Лукашэнка наведаў Віцебскую біяфабрыку, дзе азнаёміўся з арганізацыяй вытворчасці сучасных ветэрынарных прэпаратаў, іх пастаўкамі на ўнутраны і знешнія рынкі, а таксама з сучасным абсталяваннем, тэхналагічным працэсам вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў.

Вечарам Лукашэнка ўдзельнічае ў цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ХIХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».


БелаПАН

←ЕС распрацуе часовы план структурнага дыялогу з Беларуссю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика