Гудагай. Наста Машчава
Памежнікі на беларуска-літоўскай мяжы на паўгадзіны затрымалі цягнік з-за актывісткі «Маладой Беларусі» Насты Машчавай.
Наста ехала на сесію ў ЕГУ. Памежнікі спачатку забралі яе пашпарт і пачалі праглядаць усе рэчы. Яны цікавіліся, ці ёсць у дзяўчыны ноўтбук, флэшкі і пластыкавыя карткі банкаў.
Яны знайшлі ў Насты картку ад таксафону і праязны на метро. Пасьля гэтага дзяўчыне вярнулі пашпарт, але праз некалькі хвілінаў зноў забралі і сышлі.
Дакументы і рэчы іншых пасажыраў на той час былі правераныя.
Нарэшце памежнікі прынеслі дзяўчыне пашпарт і сышлі.
Днямі ў кватэру Насты Машчавай спрабавалі ўварвацца людзі ў цывільным. Яны чакалі Насту і лідэра арганізацыі Артура Фінькевіча каля пад’езду дома.
Артур Фінькевіч тлумачыць гэтыя інцыдэнты тым, што 10 ліпеня мае адбыцца з"езд руху «Маладая Беларусь».
Радыё "Свабода"