Фінькевіча спрабуюць затрымаць
05.07.2010 13:44
—
Новости Политики
Лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч і ўдзельніца арганізацыі Насця Машчава не могуць выйсці з кватэры па вуліцы Алтайскай.
ЗП
Пад вокнамі памяшкання ходзяць невядомыя людзі ў цывільным. Спрабуюць таксама выламаць дзверы. У гэты самы час адбываюцца званкі на гарадскі тэлефон кватэры.
Артур Фінькевіч кажа, што як толькі ён з Машчавай выйшаў з пад’езду яе дома, да іх кінуліся людзі ў цывільным, якія сядзелі ў аўтамабілі каля суседняга пад’езду. Урэшце маладзёны паспелі вярнуцца ў кватэру, дзе зачыніліся.
ЗП