З’езд Партыі БНФ прызнаны неправамоцным

Источник материала:  
05.07.2010 11:45 — Новости Политики
Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджанне Партыі БНФ. Прычынай стаўся зварот у Мін’юст аднаго з сябраў партыі (Уладзімір Малей з Маларыты).

Малей знайшоў шэраг парушэнняў статуту і заканадаўства падчас правядзення пазачарговага ХІІІ з’езда арганізацыі.

Міністэрства юстыцыі вырашыла, што падчас вылучэння дэлегатаў на з’езд быў парушаны прынцып дэмакратызму. «Рэвізійная камісія Партыі БНФ справядліва прызнала неадпаведным статуту і заканадаўству РБ парадак вылучэнне дэлегатаў з’езду», — адзначаецца ў заяве Мін’юсту.

Міністэрства юстыцыі прызнала з’езд 29 мая нелегітымным.

Нагадаем, што на тым з’ездзе прымалася рашэнне аб удзеле Партыі БНФ у прэзідэнцкіх выбарах. Кандыдатам ад партыі быў абраны Рыгор Костусеў.


ЗП

←Минск принял Москву и Астану в Таможенный союз

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика