На наступным тыдні будзе вылучаны адзіны кандыдат ад апазіцыі для ўдзелу ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі

Источник материала:  
На наступным тыдні будзе вылучаны адзіны кандыдат ад апазіцыі для ўдзелу ў прэзідэнцкай выбарчай кампанііНа наступным тыдні лідэры апазіцыі павінны прыняць працэдуру вылучэння адзінага кандыдата ад дэмсіл на прэзідэнцкія выбары.Пра гэта паведаміў вечарам 2 ліпеня ў Мінску старшыня грамадзянскай ініцыятывы "Рада беларускай інтэлігенцыі" Уладзімір Колас на пасяджэнні РБІ. 

Паводле яго слоў, прыняцце працэдуры пройдзе на пасяджэнні, арганізаваным Радай беларускай інтэлігенцыі.

Колас нагадаў, што па выніках кансультацый рады з лідэрамі палітычных партый, рухаў і грамадскімі дзеячамі, якія адбыліся на працягу красавіка—чэрвеня, Яраслаў Раманчук, Мікалай Статкевіч, Аляксандр Казулін, Аляксандр Ярашук, Сяргей Калякін, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Рыгор Кастусёў пагадзіліся ўдзельнічаць у вызначэнні адзінага кандыдата і выкарыстаць пляцоўку рады дзеля дасягнення дамоўленасці аб супольных дзеяннях. Аднак, паводле яго слоў, Андрэй Саннікаў яшчэ не вызначыўся са сваім удзелам у гэтым працэсе, а Аляксандр Мілінкевіч і Алесь Міхалевіч адмовіліся ўдзельнічаць у ім.

Як адзначыў Колас, па выніках перамоў рады з лідэрамі беларускай апазіцыі выявіліся асобы, схільныя да кансалідацыі і каманднай працы. "І калі гэтыя асобы змогуць аб'яднацца, то ўтворыцца прэцэдэнт, з якім павінны будуць лічыцца астатнія ўдзельнікі палітычнага працэсу", — падкрэсліў Колас. Паводле яго слоў, з гэтай каманды і будзе вылучаны адзіны кандыдат ад апазіцыі для ўдзелу ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

Удзельнікі пасяджэння далі рэйтынгавую ацэнку варыянтам працэдуры вызначэння адзінага кандыдата. Гэтыя варыянты прапанаваныя партыямі, рухамі, ініцыятывамі і асобнымі палітыкамі згодна з патрабаваннямі стратэгіі перамогі на прэзідэнцкіх выбарах.


Крынiца: Народная Воля
←Лукашэнка капітуляваў і дае гарантыю, што ў Расіі таго не ведаюць

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика