У Буда-Кашалёўскiм раёне на штучным вадасховiшчы патанула 8-гадовая дзяўчынка

Источник материала:  

На штучным вадасховiшчы ў вёсцы Нiкалаеўка Буда-Кашалёўскага раёна вечарам 29 чэрвеня патанула 8-гадовая дзяўчынка, вучанiца мясцовай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Пра гэта БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

З вады патанулую выцягнулi мясцовыя жыхары. Труп дастаўлены ў морг. У цяперашнi час высвятляюцца падрабязнасцi трагедыi.

Як адзначылi ў Гомельскай арганiзацыi РГОО "Беларускае рэспублiканскае таварыства выратавання на водах", НЗ у Нiкалаеўцы -- першы няшчасны выпадак, якi адбыўся з дзецьмi на тэрыторыi Гомельскай вобласцi ў гэтым купальным сезоне. Усяго, паводле аператыўных даных на 28 чэрвеня, у рэгiёне патанулi 57 чалавек, што амаль на 10 чалавек больш, чым за той жа перыяд годам раней.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика