Азербайджанскі крэдыт Беларусі быў на 12 дзён
29.06.2010 22:48
—
Новости Политики
Азербайджан сапраўды выдаў Беларусі крэдыт $200 млн на 12 дзён для аплаты паставак газу з Расеі, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Азербайджана Азер Гасымаў.
СГ
«Прэм"ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 21 чэрвеня звярнуўся да прэм"ер-міністра Азербайджана Артура Расі-задэ з просьбай аб выдачы кароткатэрміновага крэдыту ў сувязі з узніклай сітуацыяй. Пра гэта было даложана прэзідэнту. Беручы пад увагу сяброўскія адносіны паміж нашымі краінамі, прэзідэнт Ільхам Аліеў даў згоду на вылучэнне гэтага крэдыту», -- сказаў Гасымаў у інтэрв"ю бакінскаму інфармагенцтву Trend.
СГ