Аляксандр Лукашэнка аб'явіў падзяку 17 работнікам розных сфераў дзейнасці

Источник материала:  

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена 17 работнікам газавай і дарожнай галін, падатковай і пагранічнай службы. Распараджэнне аб гэтым 24 чэрвеня падпісаў кіраўнік дзяржавы.

За высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці, прафесійнае майстэрства Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена начальніку ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта палкоўніку Юрыю Фёдараву.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё газіфікацыі рэспублікі Прэзідэнт аб'явіў падзяку дырэктару філіяла "Вытворчае ўпраўленне "Слонімміжрайгаз" ВРУП "Гроднааблгаз" Уладзіміру Пастэрнаку і машыністу экскаватара ААТ "Спецыялізаванае ўпраўленне № 1" г. Гомеля Аляксандру Раманоўскаму.

Падзякай кіраўнік дзяржавы адзначыў 8 чалавек за заслугі ў развіцці дарожнай галіны рэспублікі, значны асабісты ўклад у будаўніцтва аўтамабільных дарог і мастоў. Сярод іх — вядучы інжынер сектара мастоў і збудаванняў упраўлення тэхнічнага нагляду РУП "Гомельаўтадар" Руслан Качкан і галоўны інжынер РУП "Магілёўаўтадар" Анатоль Матвеенка.

За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і значны асабісты ўклад у развіццё падатковай сістэмы Беларусі Падзякай Прэзідэнта адзначаны 6 чалавек. У іх ліку — першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці Ніна Сердзюкова і галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела па кантролі за юрыдычнымі асобамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскаму раёну Алена Чылік.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Сергей Куприянов: Политическое давление "Газпрома" — расхожий штамп

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика