Мартынаў сустрэўся з Лаўровым
22.06.2010 13:52
—
Новости Политики
21 чэрвеня з двухдзённым рабочым візітам у Мінск прыбыў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. 22 чэрвеня ён сустрэўся са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.
БелаПАН
Лаўроў высока ацаніў знешнепалітычнае ўзаемадзеянне Расіі і Беларусі. «У нас ёсць трывалая аснова — праграма сумесных дзеянняў, ухваленая Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы», — заявіў кіраўнік расійскага МЗС.
Паводле слоў Лаўрова, на восень запланавана правядзенне сумеснай калегіі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі, на якой будуць падводзіцца вынікі года.
БелаПАН