Раманчук прэзентаваў «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі»

Источник материала:  
22.06.2010 09:09 — Новости Политики

Як паведамляе БелаПАН, прэтэндэнт у кандыдаты у прэзыдэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук у Магілёве прэзентаваў праграму «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі», якую назваў асновай для выбарчай праграмы зарэгістраванага кандыдата на прэзыдэнта ад АГП.

Раманчук прапанаваў рэгіёнам дапоўніць праграму.

«Мы лічым неабходным пракансультавацца з вамі, з усімі рэгіёнамі, для таго, каб вы маглі дапоўніць яе элементамі, якія палічыце неабходнымі. Будзе арганізаванае галасаванне на сайце. Чым больш ваша прапанова атрымае галасоў, тым большая верагоднасць таго, што яна патрапіць у праграму», — распавёў ён.

Праграма мае ў сваёй аснове сем элементаў: «Стварэнне спрыяльнага дзелавога і інвэстыцыйнага клімату», «Мадэрнізацыя інфраструктуры», «Развіццё фінансавай сістэмы», «Пашырэнне рынкаў збыту, эканамічная інтэграцыя з усімі суседзямі», «Адаптацыя сістэмы адукацыі да патрабаванняў рынку працы», а таксама «Бяспека чалавека, стабільнасць дзяржаўных інстытутаў, культура працалюбства».

Прэзэнтацыю праграмы «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі» таксама ўжо правялі ў Брэсце і Гродна. Плануюцца сустрэчы ў Віцебску і Гомелі.


←Минску не дают тайм-аут, вентиль могут закрутить еще

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика