Раманчук: Ваяваць з Расеяй нявыгадна

Источник материала:  
21.06.2010 16:37 — Новости Политики

Яраслаў Раманчук, кандыдат у прэзідэнты ад Аб"яднанай грамадзянскай партыі: «Афіцыйны Менск сам сябе ўцягнуў у сытуацыю, зь якой вельмі цяжка выйсьці без такога канфлікту. Але таксама і ваяваць для Беларусі — гэта ставіць пад пагрозу сотні і тысячы месцаў працы. Па сутнасьці, выракаць нас на інфляцыю і дэвальвацыю беларускага рубля. Таму трэба думаць не пра прэзыдэнцкія амбіцыі Аляксандра Лукашэнкі, трэба думаць не ваяўнічую рыторыку і слова, а трэба сядаць за стол перамоваў і адназначна вырашыць, што нам патрэбна ад Расеі. А патрэбна, безумоўна, плаціць за газ, патрэбна перавесьці стасункі паміж нашымі краінамі выключна на ўсясьветныя кошты і камэрцыйны фундамэнт. Пасьля гэтага трэба пачынаць з рэформаў у нашай краіне, з адбудовы палітычных, грамадзянскіх і эканамічных фундамэнтаў».


Радыё «Свабода»
←Минск рассчитается за газ в течение двух недель

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика