Мінск прапануе кітайскаму боку ўдзельнічаць у рэалізацыі праектаў коштам $1 млрд

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў учора прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з мэрам Пекіна Го Цзіньлунам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ва ўрадзе Беларусі вітаем магчымасць удзелу пекінскіх кампаній у рэалізацыі праектаў у Мінску", — сказаў Сяргей Сідорскі.

Ён нагадаў, што ў час праведзенай у гэтым годзе сустрэчы з намеснікам старшыні КНР Сі Цзіньпінам была дасягнута дамоўленасць, што Беларуссю ў бліжэйшы час будзе прапанаваны кітайскаму боку пералік тэхналагічных праектаў, якія будуць перанесены з улікам вопыту развіцця кітайскай эканомікі ў Беларусь непасрэдна цэлымі прадпрыемствамі, якія маглі б паспяхова функцыянаваць у цэнтры Еўропы. "У ходзе сённяшняй сустрэчы я хацеў бы асобна абмеркаваць магчымасці пераносу шэрагу высокатэхналагічных прадпрыемстваў Кітая на тэрыторыю Беларусі", — падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

У прыватнасці, размова ішла аб стварэнні ў Мінску комплексу "Чайна-таўн". "Я думаю, што з вашым удзелам мы маглі б пачаць рэалізацыю гэтага праекта, які ўпрыгожыў бы Мінск, — сказаў прэм'ер-міністр Беларусі.

←Беларусь по газовому вопросу готова договариваться и платить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика