Работнікам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Источник материала:  

Дарагія сябры!

Сёння, аддаючы даніну павагі вучоным-медыкам, урачам-практыкам, малодшаму і сярэдняму медыцынскаму персаналу, правізарам і фармацэўтам, краіна разам з вамі адзначае ваша прафесійнае свята — Дзень медыцынскіх работнікаў.

Здароўе грамадзян — найважнейшы прыярытэт дзяржаўнай палітыкі. У Беларусі распрацоўваюцца і рэалізуюцца дзяржаўныя праграмы па ўкараненні новых метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння. Асвойваецца сучасная тэхніка і высокія медыцынскія тэхналогіі. Дасягненні беларускіх трансплантолагаў выводзяць нашу медыцыну на сусветны ўзровень у гэтай сферы.

Найважнейшыя прынцыпы айчыннай аховы здароўя: гуманізм, даступнасць урачэбнай дапамогі, павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання, прызнаныя далёка за межамі Рэспублікі Беларусь, будуць і надалей падтрымлівацца і развівацца дзяржавай.

Прыміце маю шчырую падзяку за ўменне суперажываць і адклікацца на чужы боль, за вашу працавітасць і самааддачу. За тое, што дапамагаеце захоўваць самае дарагое для чалавека — здароўе, а нярэдка і само жыццё.

Зычу вам дабра, шчасця, дабрабыту. Поспехаў у вашай нялёгкай, але такой неабходнай службе на карысць беларускага народа.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Беларусь по газовому вопросу готова договариваться и платить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика