Насустрач выбарам: Пры канцы года істотна павысяць заробкі медработнікам
Паводле яго слоў, падрыхтаваны праект указа прэзідэнта
«аб значным павелічэнні заработнай платы медыкам».Дакумент ужо ўзгоднены з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі, цяпер знаходзіцца на разглядзе Савета міністраў, пасля чаго будзе ўнесены ў Адміністрацыю прэзідэнта.
«З вялікай доляй упэўненасці магу сказаць, што павелічэнне зарплаты адбудзецца», — сказаў міністр. Пра тое, наколькі будзе павялічана зарплата медработнікам, ён не ўдакладніў.
Жарко нагадаў, што ў красавіку гэтага года сярэдняя зарплата медработнікаў склала 812 тысяч рублёў, або 76% ад сярэдняга ўзроўню зарплаты ў народнай гаспадарцы. Пры гэтым, паводле яго слоў, зарплата ўрачоў склала ў сярэднім каля 1 мільёна 369 тысячы рублёў, сярэдніх медыцынскіх работнікаў — 786 тысяч рублёў.
Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі сёння працуюць каля 164 тысяч медработнікаў.
БелаПАН