Інтэрпол не будзе шукаць Бакіева
16.06.2010
—
Новости Политики
Генеральны сакратар Інтэрполу Рональд Нобл заявіў, што ягоная арганізацыі не атрымлівала запыт на арышт прэзідэнта Кіргізіі Курманбека Бакіева, паведамляе інфармацыйны партал KM.RU.Такім чынам, ён абвяргае заяву кіргізскага віцэ-прэм'ера Азімбека Бекназарава. Апошні 27 траўня паведаміў, нібыта Бакіева абвесцілі ў вышук па лініі Інтэрполу.
Нагадаем, што 15 чэрвеня Генпракуратура Беларусі адмовіла часоваму ўраду Кіргізіі ў выдачы былога кіраўніка краіны. У часе прэс-канферэнцыі ў Мінску Бакіеў заявіў, што не збіраецца вяртацца на радзіму і мае намер рэалізаваць сябе ў вытворчай сферы.