Аляксандр Лукашэнка накiраваўся з рабочым вiзiтам у Расiю

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваўся з рабочым вiзiтам у Расiйскую Федэрацыю.

На 11 чэрвеня запланаваны сустрэчы кiраўнiка беларускай дзяржавы з Прэзiдэнтам Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым i Старшынёй Урада РФ Уладзiмiрам Пуцiным, а таксама наведванне Усерасiйскага навукова-даследчага iнстытута электрамеханiкi. Асноўнай тэмай сустрэч стануць пытаннi функцыянавання Мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii. Парадак дня перагавораў таксама ўключае шэраг актуальных пытанняў двухбаковага беларуска-расiйскага супрацоўнiцтва.

Напярэдаднi двухбаковай сустрэчы на вышэйшым узроўнi адбылася тэлефонная размова прэзiдэнтаў Беларусi i Расii. У гутарцы кiраўнiкi дзяржаў вызначылi прыкладны пералiк пытанняў, якiя плануецца абмеркаваць. Беларускi бок выказаў пажаданне, каб сустрэча была максiмальна канкрэтнай i вынiковай.

прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←«Белорусский ежегодник 2009» представлен в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика