Міколу Дземідзенку ў Віцебск затрымалі міліцыянты з аўтаматамі
10.06.2010 15:19
—
Новости Политики
Намесніка старшыні незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Міколу Дземідзенку затрымалі ў Віцебску, паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Станіслаў Стэсік. Мікола ехаў у гарадскім аўтобусе, на адным з прыпынкаў у салон затрымалі міліцыянты, узброеныя аўтаматамі. Яны вывелі хлопца з аўтобуса, заявіўшы, што мусяць даставіць яго ў райаддзел для праверкі дакументаў. Цяпер Мікола знаходзіцца ў РУУС Першамайскага раёну.
Нагадаем, што 9 чэрвеня Мікола Дземідзенка быў затрыманы ў Гомелі ра вывешванне бел-чырвона-белых стужак.
ЗП