Макеева рада зноў у зборы

Источник материала:  
Макеева рада зноў у зборыПасьля доўгага перапынку ў Менску адбылося пасяджэньне Грамадзка-кансультатыўнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта, якую ачольвае кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей. Пасяджэньне прайшло ў залі Парку высокіх тэхналёгіяў.Дыскусіі цягнуліся амаль чатыры гадзіны безь перапынку, у іх удзельнічалі 22 чалавекі. На пасяджэньне запрасілі журналістаў зь дзяржаўных і незалежных мэдыяў. Сябры рады абмеркавалі палажэньні праекту дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі № 4 па далейшай лібэралізацыі эканомікі.

Асноўным дакладчыкам быў старшыня Менскага сталічнага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімер Карагін. Ён у сваю чаргу прапанаваў прыняць дэкрэт па наладжваньні прыватна-дзяржаўнага партнэрства, разьвіцьці бізнэсу на партнэрскай аснове.

Таксама выступіў намесьнік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур.

Паводле былога старшыні Нацыянальнага банку Станіслава Багданкевіча, абмеркаваньне ішло актыўна і дэмакратычна. Усе прапановы будуць абагульненыя пратаколам і перададзеныя ва ўрад. Спадару Багданкевічу спадабаўся таксама выступ Андрэй Тура.

«Я зрабіў заяву, што як быццам бы гэты праект дэкрэту па лібэралізацыі рыхтаваўся Як быццам бы гэты праект дэкрэту па лібэралізацыі рыхтаваўся ня уладай, а незалежнай экспэртнай грамадзкасьцю.
ня уладай, а незалежнай экспэртнай грамадзкасьцю. Як быццам бы гэты праект дэкрэту па лібэралізацыі рыхтаваўся ня уладай, а незалежнай экспэртнай грамадзкасьцю.
Настолькі палажэньні былі сугучныя нашаму бачаньню. Іншая справа,што мы не разгледзелі усе дэталі. Таму усё залежыць ад глыбіні таго, што будзе ў канчатковым выніку. Бо сёньня яшчэ канчатковага праекту дэкрэту няма. Ён будзе дапрацоўвацца».

Да прыкладу, сярод гэтых палажэньняў поўная адмена рэгуляваньня цэнаў на ўсе тавары і паслугі, за выключэньнем жыльлёва-камунальных.

«Ці будзе дэкрэт прымальным для нас, я не магу сёньня сьцьвярджаць. Я прапанаваў назваць гэта не лібэралізацыяй, а пераходам на рынкавыя асновы эканамічнага разьвіцьця. І адмовіцца ад адміністраваньня, умяшаньня дзяржавы. Але ці будзе гэта усё закладзена ў канчатковым праекце, мы ня ведаем. Але на гэтым этапе я зразумеў, што ва урадзе ёсьць група чыноўнікаў, гатовых падтрымаць такі кірунак. Мы не прынялі канчатковага дакумэнту».

Наступнае пасяджэньне рады заплянаванае на канец жніўня — пачатак верасьня і будзе прысьвечана праблемам адукацыі. Сябра рады старшыя ТБМ Алег Трусаў сказаў, што гэтае пытаньне ўжо пачалі разглядаць і сёньня некаторы выступоўцы. Ён прапаноўваў вынесьці гэтае пытаньне яшчэ на першае пасяджэньне рады, але тады яго не падтрымалі.

«Асабліва моцна выступіў прафэсар Шымаў. Ён выказаў шмат якіх прапаноў і самае галоўнае, што нашы ўнівэрсытэты перасталі быць цэнтрамі навукі, навука ў іх не разьвіваецца, грошай на яе не даецца , а нагрузка выкладчыкаў проста жахлівая. Нідзе ў сьвеце такога няма. Ну і кожны з выступоўцаў праблему адукацыі закранаў. І Макей нас падтрымаў. Гэта самая лепшая рада за ўсе часы і працавала надзвычай эфэктыўна. Гэта першая канструктыўная рада, калі не было спрэчак не па справе. Гэта рада усё ж выжыла, хаця усе казалі, што яна памрэ. Ну і прынялі рашэньне зьбірацца раз на два месяцы».

Рада не зьбіралася ад леташняга чэрвеня. Яна была створана ў пачатку мінулага году, а ў лістападзе Ўладзімер Макей прыпыніў дзейнасьць гэтага фармаваньня на нявызначаны час. Ён абгрунтаваў сваё рашэньне тым, што з боку прадстаўнікоў апазыцыі і некаторых сяброў рады пайшла крытыка: маўляў, гэта — «бутафорская» і "дэкляратыўная структура.
←Уставшие, но довольные они возвращаются домой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика