Віншаванне Прэзідэнта

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем народнага мастака СССР Ілью Глазунова.

"Вы зрабілі вялікі ўнёсак у сусветную культуру як адзін з найвялікшых мастакоў сучаснасці, які адыграў значную ролю ў захаванні, абагачэнні і творчым развіцці традыцый рэалістычнага мастацтва. Вашы творы скараюць заключанай у іх маральнай сілай, любоўю да Айчыны, гуманістычным патэнцыялам і майстэрствам. Яны абагацілі скарбніцу славянскай духоўнасці", — гаворыцца ў прэзідэнцкім віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў юбіляру, каб яго шматгранная дзейнасць і надалей служыла справе ўмацавання сяброўства і супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Расіі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Пінск. Алесь Рамановіч

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика