Праблема аўтамытаў патрапіць у перадвыбарчую праграму Мілінкевіча
09.06.2010
—
Новости Политики

“Гэта вельмі адчувальнае пытанне для амаль усіх беларускіх сем’яў. Людзі хочуць хаця б простай пэўнасці: што будзе… Якая ж тут дзяржава для народа?! Людзі то мітусяцца, то вычэкваюць. Праз вялікую палітыку, камбінацыі і амбіцыі народ не мусіць пакутваць”, - заявіў Аляксандр Мілінкевіч прэс-службе руху “За свабоду”.
Па словах Мілінкевіча, гэтая актуальная праблема абавязкова знойдзе адлюстраванне ў ягонай перадвыбарчай праграме. Апрача таго, старшыня Руху “За Свабоду” заявіў, што падтрымлівае ініцыятыву Партыі БНФ аб правядзенні аўтарэферэндума.