У Беларусi плануецца адмовiцца ад выдачы дамавых кнiг

Источник материала:  

Гэта прадугледжана ўказам Прэзiдэнта Беларусi ад 8 чэрвеня 2010 года № 296 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Палажэнне аб рэгiстрацыi грамадзян па месцы жыхарства i месцы знаходжання".

Указ прадугледжвае карэкцiроўку Палажэння аб рэгiстрацыi грамадзян па месцы жыхарства i месцы знаходжання, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 верасня 2007 года № 413.

У адпаведнасцi з асноўнымi палажэннямi ўказа грамадзянам Беларусi, якiя пастаянна пражываюць за мяжой, прадастаўляецца магчымасць зарэгiстравацца па месцы знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь. Адсутнасць такой рэгiстрацыi выклiкала праблемы пры рэалiзацыi гэтымi грамадзянамi шэрагу правоў, у тым лiку пры атрыманнi медыцынскага абслугоўвання, абмене вадзiцельскiх пасведчанняў, iншых дакументаў. У мэтах павышэння эфектыўнасцi кантролю за знаходжаннем замежных грамадзян i асобаў без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Беларусi, уводзiцца iх абавязак зарэгiстравацца не толькi па месцы жыхарства, але i па месцы знаходжання не пазней як за адзiн месяц з дня прыбыцця.

Дадаткова ўрэгуляваны парадак рэгiстрацыi па месцы жыхарства дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама парадак рэгiстрацыi iншых няпоўнагадовых. Так, напрыклад, прадугледжана, што органы апекi i папячыцельства рэгiструюць дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, па адрасе размяшчэння адмiнiстрацыйнага будынка адпаведнага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа пры складаннi ўпаўнаважанымi органамi актаў аб пакiданнi дзiцяцi, аб знаходжаннi кiнутага дзiцяцi, што дасць магчымасць такiм дзецям да дасягнення паўналецця ў дастатковым аб'ёме рэалiзаваць правы i законныя iнтарэсы (атрымаць пашпарт, аформiць дапамогi i iнш.).

Таксама ўдасканалены парадак рэгiстрацыi i зняцця з рэгiстрацыйнага ўлiку грамадзян, якiя праходзяць ваенную службу па кантракце, афiцэраў, якiя праходзяць ваенную службу па прызыву, i членаў iх сем'яў, а таксама грамадзян, што праходзяць тэрмiновую ваенную службу, службу ў рэзерве, знаходзяцца на ваенных або спецыяльных зборах.

Прадастаўляецца магчымасць мясцовым выканаўчым i распарадчым органам забяспечваць рэгiстрацыю асобаў без пастаяннага месца жыхарства не толькi па месцы знаходжання пунктаў рэгiстрацыi i ўлiку гэтых асобаў (такiя пункты створаны не ва ўсiх гарадах i гарадскiх пасёлках), але i ў iншых месцах, што вызначаюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, напрыклад у цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва.

Прадугледжана адмовiцца ад выдачы дамавых кнiг, наяўнасць якiх значна ўскладняе працэдуру рэгiстрацыi i зняцця грамадзян з улiку. Грамадзяне, якiя пражываюць у аднакватэрных (блакiраваных) жылых дамах, часта не могуць ажыццявiць асобныя адмiнiстрацыйныя працэдуры з-за адсутнасцi дамавой кнiгi або адмовы ўласнiка жылога памяшкання выдаць яе на рукi. У сувязi з гэтым ураду сумесна з абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканкамамi даручана на працягу аднаго года прыняць меры па адмене дамавых кнiг i арганiзацыi ўлiку грамадзян, якiя пражываюць у аднакватэрных (блакiраваных) жылых дамах, без выкарыстання дамавых кнiг. Нарматыўныя прадпiсаннi ўказа ўступаюць у сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

←А.Лукашенко: Меньше теории, заседаний и творческих групп, а больше конкретной работы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика