Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С. Пушкіна з 65-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна з 65-годдзем з дня заснавання гэтай навучальнай установы.
У віншаванні гаворыцца, што "ВНУ адыгрывае значную ролю ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы, з'яўляецца буйным адукацыйным, навуковым і культурным цэнтрам заходняга рэгіёна краіны". За гады сваёй дзейнасці яна дала пуцёўку ў жыццё 50 тысячам выпускнікоў, якія ўносяць дастойны ўклад у пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі.
"Перакананы, што ўласцівыя ўніверсітэту высокі навукова-педагагічны патэнцыял, творчая энергія, слаўныя традыцыі і няспыннае імкненне да ведаў дапамогуць вашаму згуртаванаму калектыву пакарыць новыя вяршыні, прымнажаючы інтэлектуальныя і духоўныя багацці Радзімы", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.