Прэферэнцыі для індывідуальных прадпрымальнікаў,
якія рэалізуюць за межамі краіны тавары айчыннай вытворчасці, мяркуецца працягнуць на няпэўны тэрмін. Прынамсі, паводле звестак Мінэканомікі, міністэрствам падрыхтаваны і накіраваны на разгляд урада праект Указа "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2009 года № 477".
У міністэрстве ўдакладнілі, што праектам прапануецца адмяніць часовае абмежаванне (да 1 ліпеня 2010 года) у дачыненні да прадугледжанага ўказам № 477 асаблівага (ільготнага) парадку ажыццяўлення індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з экспартам айчынных тавараў, і працягнуць дзеянне адпаведных прэферэнцый на няпэўны тэрмін. Мяркуецца, што такі захад будзе спрыяць далейшаму нарошчванню аб'ёмаў экспарту тавараў беларускай вытворчасці і, як вынік, змяншэнню запасаў гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў краіны.