Амбасадар Эрыксан: "Трэба быць рэалістамі"

Источник материала:  
Амбасадар Эрыксан: "Трэба быць рэалістамі"

Амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан лічыць, што праграма "Ўсходняга партнэрства" мае добрыя пэрспэктывы. Пра гэта ён заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.

Ён сказаў, што не падзяляе скептыцызм тых, хто кажа: "Прайшоў год, а нічога ня зроблена".

"Трэба быць рэалістамі: гэтая ініцыятыва прадуманая на пэрспэктыву, і нельга за адзін год радыкальна ўсё зьмяніць".

Спадар Эрыксан нагадаў, што "Ўсходняе партнэрства" мае два аспэкты: дачыненьні Эўразьвязу з кожнай з шасьці краін, якія ўваходзяць ва "Ўсходняе партнэрства", і шматбаковыя дачыненьні.

"Пакуль, я думаю, лепш складаюцца двухбаковыя адносіны, асабліва з Украінай. Там абмяркоўваецца дамова аб свабодным гандлі, ёсьць шмат ініцыятыў па энэргетыцы. Што тычыцца Беларусі, то, я думаю, мы ўсё ж рухаемся, але ня так хутка, як хацелася б. На маю думку, гэтая праграма яшчэ прынясе станоўчыя вынікі. Таму трэба набрацца цярпеньня", — сказаў амбасадар Швэцыі.
←Посол Украины в Беларуси отмечает важность парламентского измерения сотрудничества двух государств

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика