Рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі будзе бясплатная

Источник материала:  

Рэгістрацыя ўсіх інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт будзе ажыццяўляцца ў Беларусі бясплатна. Такая інфармацыя з'явілася ўчора на афіцыйным сайце РУП "БелДІЭ".

Раней планавалася, што рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў будзе праводзіцца на платнай аснове. Плата за рэгістрацыю аднаго інтэрнэт-рэсурсу была ўстаноўлена ў памеры Br16,8 тыс. (з улікам ПДВ).

Дзяржаўная рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 644 ад 29 красавіка 2010 года "Аб некаторых пытаннях удасканалення выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп'ютэрнай сеткі інтэрнэт". Яна ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе на падставе заявы на рэгістрацыю, якая падаецца пастаўшчыком інтэрнэт-паслуг. Працэдуру плануецца завяршыць да 1 ліпеня гэтага года. У далейшым звесткі аб рэсурсах рэгіструючая арганізацыя павінна будзе перадаць у Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Беларусі.

Пастанова № 644 прынята ў мэтах выканання ўказа № 60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт" ад 1 лютага 2010 года, якім прадугледжаны абавязак дзяржорганаў і дзяржаўных арганізацый размяшчаць інфармацыю пра сваю дзейнасць на афіцыйных сайтах, забяспечваць іх эфектыўнае функцыянаванне і сістэматычнае абнаўленне. Інтэрнэт-карыстальнікі павінны свабодна і бязвыплатна атрымліваць інфармацыю аб рэжыме работы дзяржаўнага органа (іншай арганізацыі), паштовым адрасе, нумарах тэлефонаў яго даведачных службаў, парадку работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў, аб адміністрацыйных працэдурах, якія ён ажыццяўляе, і інш.

←Лукашенко прилетел в Баку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика