Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваннi ў сувязi са смерцю паэта Андрэя Вазнясенскага

Источник материала:  

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў сувязi са смерцю лаўрэа-та Дзяржаўнай прэмii СССР выдатнага паэта Андрэя Вазнясенскага выказаў спачуваннi яго родным i блiзкiм.

"Ён заняў асаблiвае месца ў гiсторыi лiтаратуры ХХ стагоддзя, стаў для некалькiх пакаленняў нашых сучаснiкаў не проста паэтам, а прарокам, першаадкрывальнiкам новых творчых форм. Яго ўнiкальны талент знайшоў сваё ўвасабленне ў мностве яркiх, запамiнальных вершаў, песень i першай у СССР рок-оперы "Юнона i Авось", — адзначаецца ў спачуваннi.

"Мы паважалi i высока цанiлi Андрэя Андрэевiча як славутага майстра пяра, якi ўнёс неацэнны ўклад у скарбнiцу сусветнай культуры. Светлая памяць аб выдатным паэце Андрэю Андрэевiчу Вазнясенскiм назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Накануне больших выборов: первые итоги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика