Статкевіч: Уваход “Еўрапейскай кааліцыі” ў БНБ выглядае малаверагодным
01.06.2010
—
Новости Политики
Сёння падчас пасяджэння Рады “Беларускага незалежніцкага блока” будзе разгледжанне пытанне аб пашырэнні БНБ за кошт “Еўрапейскай кааліцыі”. Асобныя сябры якой нібыта папрасіліся ў блок.Размова перш за ўсё ішла пра “Народную грамаду” Міколы Статкевіча і “Партыю свабоды і прагрэса” Ўладзіміра Навасяда. Але як паведаміў Еўрарадыё Мікола Статкевіч, гэта не яна папрасіліся ў БНБ, а яны іх запрашаюць да сябе.
Мікола Статкевіч: “Гэтая ініцыятыва нарадзілася ўнутры БНБ. Нас запрашаюць на гэты прадмет — аб’яднання. І мы не можам адхіліць гэтае запрашэнне — мы прыйдзем і паслухаем, што там нам скажуць”.
У той жа час Статкевіч лічыць, што найхутчэй нічога з гэтай ініцыятывы наконт уваходжання іх кааліцыі ў БНБ не атрымаецца. І не па іх віне.
Мікола Статкевіч: “Пашырэнне магчыма толькі кансэнсусам. Што робіць пашырэнне гэтага блока ў сучасных варунках амаль што немагчымым. Немагчымым яно робіцца па той прычыне, што частка сябраў лічыць мэтай стварэння гэтага блока не абарону незалежнасці, праеўрапейскасці Беларусі, а вылучэнне аднаго канкрэтнага чалавека кандыдатам у прэзідэнты. І любыя яго рэальныя канкурэнты ўнутры блока не вітаюцца”.
Нагадаю, што сам Мікола Статкевіч быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты на Кангрэсе летам мінулага года і падчас таемнага галасавання сябраў партыі “Народная грамада”.
Сам Статкевіч не супраць уваходжання “Еўрапейскай кааліцыі” ў БНБ. Кажа, яднанне дэмакратычных, праеўрапейскіх сіл неабходна. Але калі такое ўваходжанне адбудзецца, то гэта не азначае, што “Еўрапейская кааліцыя”знікне з палітычнага поля.
Мікола Статкевіч: “Гэта нармальная практыка, калі блок складаецца з некалькіх партый і кааліцый. Калі казаць, што ўнутры блока нельга быць у кааліцыі, то тады можна дайсці да таго, што нельга быць у партыі. І што – дойдзем да персанальнага сяброўства? Гэта супярэчыць логіцы і здароваму сэнсу. Кааліцыя ў блоку толькі ўзмацняе яго”.
Сыходзячы з гэтага, Статкевіч за тое, каб кааліцыя “Новае пакаленне” далучылася да агульнага блока, каб туды ўвайшла АГП. У той жа час ён адзначыў, што акрамя яго на сённяшняе пасяджэнне Рады БНБ больш ніводзін сябра “Еўрапейскай кааліцыі” не атрымаў запрашэнне. Да прыкладу, той жа Навасяд. А гэта, кажа, яскрава сведчыць аб тым, наколькі сапраўднае жаданне БНБ пашырацца за кошт новых сябраў.
Фота: "Народныя навіны Віцебска".